Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Энергетыка павінна быць эфектыўнай і бяспечнай

23 Апреля 2019

Кардынальна змяніць сітуацыю з вытворчым траўматызмам – такая задача стаіць у гэтым годзе перад Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Як паведамляецца на сайце ведамства, па выніках 2018 г. яна несуцяшальная: агульная колькасць пацярпелых у выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці па Мінэнерга узрасла больш чым на 30 % (да 25 чалавек). За непрыняцце мер па выкананні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы і дапушчаныя па гэтых прычынах няшчасныя выпадкі да адказнасці прыцягнуты 74 кіраўніка і спецыяліста. Рашэннем камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму Мінэнерга за парушэнне патрабаванняў аховы працы ад пасад вызвалены 5 работнікаў. У структуры ДВА «Белпалівагаз» у 2018 г. дапушчана 10 няшчасных выпадкаў на вытворчасці – на 3 больш, чым у 2017 г.

Цяперашняе становішча спраў у сферы аховы працы і бяспекі ў арганізацыях, падначаленых Мінэнерга, знаходзіцца на кантролі Ўрада, дзе запатрабавалі палепшыць сітуацыю і звесці да мінімуму колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Поруч з гэтай задачай арганізацыям, падначаленым Мінэнерга, трэба павысіць эфектыўнасць, якасць і даступнасць паслуг газа- і энергазабеспячальных арганізацый, забяспечыць надзейнае і бяспечнае газа- і энергазабеспячэнне спажыўцоў.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны