Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Энергетыка: вызначыць прыярытэты

19 Апреля 2021

 

На II Пленуме Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь В. М. Каранкевіч заявіў, што ахова і бяспека працы з'яўляюцца безумоўнымі прыярытэтамі для арганізацый энергакомплексу.

Як паведамляе сайт Міністэрства энергетыкі, важным крокам у гэтым кірунку стала аб'яўленне Года бяспечнай працы, а таксама сумесная работа з Мінпрацы і сацабароны над планам і комплексам мерапрыемстваў па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, пажарнай бяспекі, а таксама зніжэнні вытворчага траўматызму ў энергетыцы.

Па словах В. М. Каранкевіча, пытанне жыцця і здароўя работнікаў галіны – выключна важнае, а прафілактыка і прадухіленне няшчасных выпадкаў на вытворчасці – адзін з ключавых кірункаў працы. Для дасягнення станоўчага выніку неабходна, каб эфектыўна спрацоўвалі ўсе звёны, у тым ліку прадстаўнікі прафсаюзаў і камісіі па ахове працы.

Галоўную ролю ў пытаннях аховы працы адыгрывае чалавечы фактар: на чале дзейнасці па забеспячэнні бяспекі на прадпрыемствах павінны стаяць людзі неабыякавыя, адказныя і прынцыповыя. Паводле ацэнкі Міністра, лепшы вопыт у сферы аховы працы неабходна падтрымліваць і ўкараняць ва ўсіх прадпрыемствах энергетычнай галіны.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны