Экспертыза ўмоў працы: абараніць інтарэсы работнікаў
У сувязі з 30-годдзем стварэння дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь адбыўся ўрачысты сход, падчас якога лепшыя работнікі сістэмы былі адзначаны ганаровымі граматамі і падзякамі Міністэрства.
Намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. Р. Старавойтаў звярнуў увагу на значнасць дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы ў сістэме сацыяльна-эканамічных адносін. На яе ўскладзены кантроль за правільнасцю прымянення спісаў вытворчасцей, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў, якія даюць права на пенсію за работу з асаблівымі ўмовамі працы, а таксама за якасцю атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы.
Са з'яўленнем новых вытворчасцей і тэхналогій быў узяты курс на ацэнку комплекснага ўплыву шкодных фактараў вытворчага асяроддзя. Прычым важным элементам стала ўкараненне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ацэнкі ўмоў на вытворчасці.
Электронная база дадзеных дае магчымасць аператыўна і дакладна пацвердзіць праходжанне работнікамі атэстацыі, наяўнасць шкодных умоў працы, асобных вытворчых фактараў. Пры гэтым, па словах начальніка ўпраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Мінпрацы і сацабароны І. А. Карчэўскага, наколькі будзе дасканалай электронная база дадзеных ацэнкi ўмоў працы, шмат у чым залежыць ад прафесіяналізму і добрасумленнасці работнікаў органаў дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы, і ў тым ліку – у рэгіёнах.
Усе навіны