Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Дзяржаўныя закупкі па новых правілах

28 Июня 2019

У Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя, тэматыка якой тычылася заканадаўчых змяненняў у арганізацыі дзяржаўных закупак. Закрануць яны і такую жыццёва важную сферу, як ахова працы і бяспекапрацоўных месцаў: закупку арганізацыямі сродкаў індывідуальнай абароны.

Аб прыярытэтах новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг) распавёў намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю А. М. Картун.

У новай рэдакцыі Закона падкрэсліваецца нязменнасць умоў дагавора на дзяржаўную закупку і тое, што не дапускаецца змяненне ўмоў праекта дагавора на стадыі яго заключэння.

На стадыі выканання дагавора, па агульным правіле, прадугледжана забарона на змяненне прадмета дзяржаўнай закупкі і патрабаванняў да яго, яго аб'ёму (колькасці), парадку аплаты, тэрмінаў выканання абавязацельстваў пастаўшчыком (падрадчыкам, выканаўцам), цаны дагавора, адказнасці бакоў.

Сярод навацый стварэнне і функцыянаванне дзяржаўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэмы кіравання дзяржаўнымі закупкамі (ДІАС). Функцыянаванне ДІАС дазволіць аўтаматызаваць працэс дзяржаўных закупак, пачынаючы ад этапу іх планавання і заканчваючы аплатай дагавора, што забяспечыць максімальную празрыстасць праводзімых працэдур.

Адзіныя патрабаванні будуць прад'яўленыя да ўдзельнікаў працэдур дзяржаўных закупак. Вызначаны закрыты пералік патрабаванняў, што прад'яўляюцца да ўдзельнікаў працэдур дзяржзакупак. Так, напрыклад, стане немагчымым устанаўленне патрабаванняў да вопыту працы ўдзельнікаў, тэхнічнай аснашчанасці, фінансавага стану і г. д., калі такія патрабаванні не прадугледжаны нарматыўнымі прававымі актамі.

Прадугледжана заключэнне дагавораў па выніках працэдур дзяржаўных закупак, якія праводзяцца на электронных гандлёвых пляцоўках, роўна як і дадатковых пагадненняў да іх, выключна ў электронным выглядзе. Выключэнне складаюць дагаворы, якiя заключаюцца па выніках працэдуры закупкі з адной крыніцы, закрытага конкурсу, закрытай працэдуры запыту цэнавых прапаноў.

Вызначаны новыя падыходы да вядзення спісу пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў), якія часова не дапускаюцца да ўдзелу ў працэдурах дзяржаўных закупак. Устаноўлены абавязак заказчыка, пры наяўнасці падстаў для ўключэння суб'екта ў спіс пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў), якія часова не дапускаюцца да ўдзелу ў працэдурах дзяржаўных закупак, накіроўваць адпаведную інфармацыю ў МАРГ.

Акрамя таго, у 2 разы павялічаны тэрмін абмежавання ўдзелу ў закупках суб'ектаў, якія ўключаны ў гэты спіс, з 1 года да 2 гадоў.

Устаноўлены патрабаванні аб праходжанні дадатковага навучання ў сферы дзяржаўных закупак як для асоб, якія ажыццяўляюць дзяржаўныя закупкі, так і для членаў камісіі па дзяржаўных закупках.

Акрамя таго, вызначаны дакладны парадак вывучэння кан'юнктуры рынку пры правядзенні працэдуры закупкі з адной крыніцы. У тым ліку прадугледжаны абавязак заказчыка накіроўваць запыты не менш чым 5 патэнцыйным пастаўшчыкам (падрадчыкаў, выканаўцам) пры іх наяўнасці.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны