Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Дошка гонару з новымі імёнамі

07 Мая 2020

Вызначаны дзяржаўныя органы і арганізацыі, а таксама іх спецыялісты для занясення на Дошку гонару Міністэрства працы і сацыяльная абароны Рэспублікі Беларусь за дасягненне высокіх вынікаў у рабоце за 2019 г.

У прыватнасці, на Дошку гонару Міністэрства працы і сацыяльнай абароны занесены пераможцы рэспубліканскіх конкурсаў (аглядаў-конкурсаў):

– камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама;

– Гомельскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;

– Мінскае гарадское ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;

– установа “Дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў “Васільеўка” Гомельскай вобласці;

– установа “Журавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” Гомельскай вобласці;

– установа “Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”;

– дзяржаўная ўстанова “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маларыцкага раёна”;

– дзяржаўная ўстанова “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна”;

– Смаргонскі міжраённы аддзел Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;

– Мазырскі раённы аддзел Гомельскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;

– упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама;

– упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Краснапольскага райвыканкама.

Апроч таго, на Дошцы гонару будзе прадстаўлены шэраг работнікаў сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны:

АНІСЕНКА Наталля Сямёнаўна, галоўны інжынер Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр”;

БАБАРЫКА Людміла Вікенцьеўна, інструктар па лячэбнай фізкультуры дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі санаторый “Вяжуці” для інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата”;

БЕЛАШ Святлана Мікалаеўна, кансультант упраўлення народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;

БЯЛОВА Галіна Уладзіміраўна, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы “Псіханеўралагічны дом-інтэрнат № 4 г. Мінска”;

БІЛАН Яраслаў Мікалаевіч, начальнік Бабруйскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;

БОБЫР Аляксандр Пятровіч, галоўны ўрач дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі санаторый “Белая Вежа” для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў”;

БАРЫСАВА Эла Анатольеўна, дырэктар дзяржаўнай установы “Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”;

ГАРБАЦЭВІЧ Марыя Аляксандраўна, начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;

КАЗЛЯКОВА Серафіма Барысаўна, урач-тэрапеўт дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі санаторый “Ясельда” для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў”;

НАЎРОЦКАЯ Ганна Аляксандраўна, тэхнік-пратэзіст рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларускі пратэзна- артапедычны аднаўленчы цэнтр”;

ТАРАСЕНКА Святлана Пятроўна, старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама;

ФІЛЯНКОВА Ларыса Iоўна, начальнік аддзела па прызначэнні і выплаце пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Рагачоўскага райвыканкама;

ХАНЬКО Леакадзія Лявонаўна, намеснік начальніка Шчучынскага раённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;

ЯНКОЎСКАЯ Кацярына Аляксандраўна, загадчык аддзялення сацыяльнай, медыка-псіхалагічнай рэабілітацыі дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў”;

ЯШКОВА Ларыса Міхайлаўна, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Падрыхтаваў: Ю.А. Бяствіцкі

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны