Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Без тытуню

04 Июня 2020

Аб'яўлена антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню».

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь прапануе арганізаваць інфармаванне работнікаў падведамасных арганізацый, а таксама ўсіх жыхароў аб шкодзе, якую наносіць здароўю спажыванне тытунёвых і іншых вырабаў, якія змяшчаюць нікацін.

Для найбольш эфектыўнай працы міністэрства прапануе размяшчаць тэматычныя інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы на сайтах і стэндах арганізацый, наладзіць на іх тэрыторыі трансляцыю відэаролікаў, а таксама мерапрыемствы з выкарыстаннем тэлекамунікацыйных сродкаў - вебінары, відэачаты і г.д.

Арганізатарам антытытунёвай кампаніі рэкамендавана скарыстацца разнастайнымі інфармацыйнымі матэрыяламі (улёткі, буклеты, памяткі, брашуры, відэаролікі, рэкамендацыі і інш.), якія размешчаны на сайтах Міністэрства аховы здароўя: minzdrav.gov.by і Дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі Цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» - www.rcheph.by.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны