Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Бетонамяшалка як смяротны фактар

24 Июля 2020

У бетоназмяшальны вузел са шнэкавым механізмам трапіў 38-гадовы работнік на будаўнічым аб'екце ў аграгарадку Міханавічы Мінскага раёна.

Як паведаміў Telegram-канал Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, гэта здарылася падчас загрузкі цэментавага раствора і пяcчанай сумесі ў бетонамяшалку, з якой пацярпелага без прыкмет жыцця вынялі калегі. Агледзеўшы месца здарэння, следчыя зафіксавалі следавую карціну, апыталі супрацоўнікаў будаўнічай арганізацыі, а таксама канфіскавалі дакументацыю, якая тычыцца аховы працы, і прызначылі шэраг экспертыз.

Прычыны і абставіны, якія прывялі да трагедыі, высвятляюцца ў рамках узбуджанай крымінальнай справы па частцы другой ст. 303 (парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны