Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Ахова працы як аснова будучыні працоўнай сферы

02 Мая 2019

Пра тое, як будуць вырашацца пытанні аховы працы ў будучыні, якія рызыкі і выклікі нясе сучасная вытворчасць, ішла размова на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню аховы працы.

Як удакладніў намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. Р. Старавойтаў, Сусветны дзень аховы працы быў заснаваны па ініцыятыве прафсаюзаў як даніна памяці тым, хто загінуў на вытворчасці. Пачынанне падтрымала Міжнародная арганізацыя працы (МАП), і з тых часоў 28 красавіка адзначаецца Сусветны дзень аховы працы.

Кожны год МАП дэталёва вывучае пэўную тэму ў сферы аховы працы і рыхтуе даклад, які дазваляе ацаніць існуючы стан спраў. У прыватнасці, у апошнія гады былі разгледжаны пытанні распрацоўкі сістэм кіравання аховай працы, аховы працы моладзі, «зялёнай эканомікі». У 2019 г., да свайго 100-гадовага юбілею, МАП падрыхтавала даклад «Ахова працы – аснова будучай сферы працы». У ім ідзе гаворка пра гісторыю стварэння арганізацыі, даецца прагноз на тое, што чакае сферу аховы працы ў будучыні.

У цэлым за мінулае стагоддзе МАП прынята 400 розных нарматыўных прававых дакументаў, 40 з якіх прысвечана непасрэдна пытанням аховы працы. Кампанія па прасоўванні нормаў МАП разгорнута ва ўсім свеце.

Па словах І. Р. Старавойтава, наша краіна – актыўны ўдзельнік МАП. З 1954 г. Беларусь ратыфікавала 49 канвенцый, у тым ліку 14  – па ахове працы. Адна з апошніх  – Канвенцыя № 167 Аб бяспецы і гігіене працы ў будаўніцтве. А ў Генеральным пагадненні паміж Урадам нашай краіны і Рэспубліканскім аб'яднаннем наймальнікаў і прафсаюзаў на 20192021 гг. дасягнута дамоўленасць разгледзець пытанне аб ратыфікацыі Канвенцыі МАП № 176 Аб бяспецы і гігіене працы на шахтах. Гэта важны кірунак, бо горназдабыўная прамысловасць лідзіруе па каэфіцыенце траўматызму, – падкрэсліў І. Р. Старавойтаў.

Ён таксама зазначыу, што падыход, які ўжыла МАП пры падрыхтоўцы дакладу ў гэтым годзе, стане своеасаблівым кіраўніцтвам да дзеянняў у сферы аховы працы, а з перакладам дакладу на рускую мову усе зацікаўленыя змогуць азнаёміцца на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны