Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:
info@otsz.by
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

АСЦЯРОЖНА: моцны туман і галалёдзіца

17 Января 2020

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на тэрыторыі Беларусі: сіноптыкі абяцаюць моцны туман і галалёдзіцу. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі.

 

Як паведамілі ў аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, дзве траціны аварый ва ўмовах туману – гэта наезды на спадарожныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца наперадзе. Адбываюцца яны, перш за ўсё, з-за няправільнай ацэнкі кіроўцамі адлегласці паміж аўтамабілямі. У тумане прадметы губляюць выразныя абрысы, што не дазваляе вызначыць іх сапраўдныя габарыты і аддаленасць. Асаблівую небяспеку ўяўляюць транспартныя сродкі, якія стаяць на дарозе і абочыне, незалежна ад таго, ці ўключаная на іх аварыйная сігналізацыя. Галоўная ўмова бяспечнага руху ў тумане – значнае зніжэнне хуткасці, пры якім тармазны шлях не перавысіць адлегласці бачнасці. Тармажэнне павінна быць плыўным і здзяйсняцца на ўключанай перадачы. Каб пазбегнуць юза (некіраванага заносу), кірунак руху варта мяняць паступова.

Асаблівую ўвагу трэба надаваць праезду пешаходных пераходаў, святлафораў і прыпынкаў грамадскага транспарту, таму што з-за частага тармажэння аўтамабіляў там магчыма ўтварэнне наледзі.

Пешаходам таксама трэба надаць падвышаную ўвагу ўласнай бяспецы: абазначыць сябе святлоадбіўнымі элементамі, пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся пры гэтым, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца.

 

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос
– Работніку ўстаноўлены рэжым няпоўнага працоўнага часу з 9:00 да 11:20; з 10:00 да 10:20 – час абедзеннага перапынку.
Рэжым работы, які прымяняецца ў наймальніка згодна з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, – з 9:00 да 18:00.
Ці лічыцца работа па просьбе наймальніка з 16:30 да 18:00 звышурочнай, і як яе аплаціць?

Адказвае Вольга Васільеўна ЗБІТНЕВА, намеснік начальніка ўпраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь:

– Не, работа, выкананая работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны час, звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу ў межах поўнага працоўнага дня, не будзе лічыцца звышурочнай.
Згодна з ч. 2 арт. 119 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ТК) работа, выкананая работнікамі з няпоўным працоўным часам звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу, не прызнаецца звышурочнай.
У выпадку выканання работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны дзень, работы звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу аплаце падлягае фактычна адпрацаваны час без прымянення норм арт. 69 ПК.

Адказы на іншыя пытанні чытайце ў № 3, 2024 часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона”.