Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Адбылося пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафзахворванняў пры Магілёўскім аблвыканкаме

22 Мая 2019

Паказчыкі вытворчага траўматызму ў Магілёўскай вобласці павінны не проста знізіцца ў параўнанні з 2018 г., але і як мінімум выйсці на ўзровень пазамінулага года. Такая задача прагучала ў ходзе пасяджэння камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў пры Магілёўскім аблвыканкаме, якое прайшло на базе ААТ Бабушкіна крынка– кіруючая кампанія холдынгу Магілёўская малочная кампанія Бабушкіна крынка.

Як паведаміў першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама А. Ц. Крыкуноў, у мінулым годзе ў вобласці выкананы толькі адзін з чатырох мэтавых паказчыкаў падпраграмы 2 “Ахова працы” Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016–2020 гады – па зніжэнні ўдзельнай вагі працоўных месцаў са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы. Найбольшую трывогу выклікае рост вытворчага траўматызму, прычым аналіз паказаў, што практычна ў 70 % няшчасных выпадкаў у той ці іншай ступені прысутнічае віна наймальніка.

Выправіць сітуацыю неабходна ў бягучым годзе. У прыватнасці, адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама – старшыня камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў пры Магілёўскім аблвыканкаме А. М. Кунцэвіч, ўмовамі для гэтага з’яўляюцца строгае захаванне праграм па ахове працы на ўзроўні рэгіёнаў і арганізацый, вырашэнне пытання з камплектаваннем штатаў арганізацый спецыялістамі па ахове працы, больш актыўнае прымяненне практыкі пазачарговых праверак ведаў кіраўнікоў, спецыялістаў і работнікаў арганізацый. Не менш важны напрамак прафілактычнай работы ў вобласці – правядзенне 9 месячнікаў бяспекі працы. Вынікі двух з іх (у арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва) падвёў начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы С. А. Жыгуноў. Акрамя таго, у ходзе пасяджэння камісіі было разгледжана пытанне аб стане вытворчага траўматызму і ахове працы ў ААТ “Бабушкіна крынка” – кіруючая кампанія холдынгу “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкіна крынка”.

Асобным пунктам праграмы стала ўзнагароджанне пераможцаў агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю Магілёўскай вобласці па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2018 г. У прыватнасці, дыпломы і грашовыя ўзнагароды сярод арганізацый вытворчай сферы атрымалі: філіял “Магілёўскія электрычныя сеткі” Магілёўскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Магілёўэнерга” (I месца), Магілёўскі філіял Аўтобуснага парка № 1 адкрытага акцыянернага таварыства “Магілёўаблаўтатранс” (II месца) і дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Клічаўскі лясгас” (III месца), а сярод арганізацый невытворчай сферы – установа адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К. П. Арлоўскага” (I месца), установа адукацыі “Асіповіцкая дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-интернат для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату” (II месца) і ўстанова аховы здароўя “Шклоўская цэнтральная раённая бальніца” (III месца).

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны