Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

28 красавіка – Сусветны дзень аховы працы

22 Марта 2021

 

Прадбачыць крызіс і быць гатовым да яго

Тэма Сусветнага дня аховы працы ў 2021 г. вызначана з улікам сучасных выклікаў у сферы сацыяльнага  і эканамічнага жыцця -Прадбачыць крызіс і быць гатовым да яго.

Пандэмія COVID-19 паставіла ўрады, работадаўцаў, непасрэдна работнікаў перад тварам беспрэцэдэнтных выклікаў пачынаючы з праблемы перадачы захворвання на вытворчасці і заканчваючы праблемамі, што ўзніклі ў выніку мер процідзеяння распаўсюджванню віруса. Безумоўна, пераход на новыя формы арганізацыі працы, паўсюднае ўжыванне аддаленага рэжыму занятасці прынесліработнікам мноства новых магчымасцяў. Але адначасова з’явіліся і патэнцыйныя рызыкі, звязаныя з аховай і бяспекай працы (АБП), у прыватнасці, рызыкі псіхасацыяльнага характару.

У падрыхтаваным да Сусветнага дня аховы працы дакладзе звяртаецца ўвага, што цяперашні крызіс высвеціў важнасць умацавання сістэмы АБП, падкрэсліў значэнне медыцынскай службы, у тым ліку на ўзроўні прадпрыемстваў.

Сёння Міжнародная арганізацыя працы мае намер стымуляваць дыялог аб стварэнні адэкватных сістэм АБП і інвестыцый у іх з улікам вопыту процідзеяння распаўсюджванню COVID-19 на вытворчасці, назапашанага ў розных краінах і рэгіёнах. Апроч таго, цяперашні Сусветны дзень аховы працы прысвечаны стратэгіям умацавання нацыянальных сістэм АБП для павышэння іх устойлівасці ва ўмовах крызісаў.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны