Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

26 чэрвеня – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам

26 Июня 2019

Міжнародны дзень барацьбы з нарказалежнасцю і незаконным абаротам наркотыкаў адзначаецца штогод 26 чэрвеня. Ён быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1987 годзе ў знак рашучасці ўзмацніць дзейнасць і супрацоўніцтва дзяржаў для стварэння міжнароднага грамадства, свабоднага ад наркаманіі.

Сёння наркаманія захапіла ўвесь свет. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя,ужыванне ін’екцыйных наркотыкаў зарэгістравана ў 148 краінах. Паводле ацэнкі спецыялістаў, па меншай меры 34 % жыхароў планеты ўжываюць наркотыкі, а іх распаўсюд ператварыўся ў інструмент ўзбагачэння. Месцамі засяроджвання наркагандлю сталі дзяржавы Блізкага і Сярэдняга Усходу, Азіі, Лацінскай Амерыкі, а самым буйным пастаўшчыком гераіну – Афганістан.

Наркаманія з'яўляецца таксама глабальнай пагрозай здароўю насельніцтва краін постсавецкай прасторы. Як сведчыць статыстыка, колькасць людзей, якія ўжываюць і распаўсюджваюць наркатычныя сродкі ў нашых краінах, пастаянна павялічваецца. У апошнія гады сапраўдным бедствам стала ўжыванне наркатычных і таксічных рэчываў дзецьмі і падлеткамі. У дзесяткі разоў узрасла колькасць непаўналетніх, якія стаяць на ўліку ў наркадыспансерах.

Дзеля набыцця наркотыкаў моладзь пераступае закон, а кожны спажывец наркотыкаў залучае ў крымінальны бізнэс яшчэ 510 чалавек. Усе яны з'яўляюцца патэнцыяльнымі распаўсюджвальнікам інфекцыйных захворванняў, часта інфіцыраваны ВІЧ і вірусным гепатытам. Сёння ўскладненні, звязаныя са спажываннем наркотыкаў, – адна з вядучых прычын смяротнасці дзяцей і падлеткаў.

Міжнародны дзень барацьбы з ужываннем наркотыкаў і іх незаконным абаротам спрыяе ўсведамленню глабальнасці праблемы нашага часу, ад вырашэння якой залежыць фізічнае і маральнае здароўе насельніцтва зямлі.

 

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны