Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:
info@otsz.by
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

17 красавіка пройдзе рэспубліканскі суботнік

12 Апреля 2021

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову № 206 “Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2021 годзе”. Ён пройдзе 17 красавіка.

Як паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці рэспубліканскі суботнік.

Суботнік можа прайсці на рабочых месцах, а таксама на добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб'ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, у тым ліку тых, чыя дзейнасць не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца праз рай- і гарвыканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам у парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам фiнансаў.

Палова заробленых грашовых сродкаў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам накіруюць на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Яшчэ частка выручкі будзе накіравана Міністэрству аховы здароўя на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на закупку абсталявання для аказання планавай і экстранай медыцынскай дапамогі, а таксама вакцыны ад каронавіруса COVID-19.

Арганізацыі (па рашэнні іх калектываў) могуць пералічыць адпаведныя сродкі ў добраахвотным парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам фiнансаў.

Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 17 красавіка 2021 года з'яўляецца рабочым днём, ажыццяўляецца з іх згоды ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос
– Работніку ўстаноўлены рэжым няпоўнага працоўнага часу з 9:00 да 11:20; з 10:00 да 10:20 – час абедзеннага перапынку.
Рэжым работы, які прымяняецца ў наймальніка згодна з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, – з 9:00 да 18:00.
Ці лічыцца работа па просьбе наймальніка з 16:30 да 18:00 звышурочнай, і як яе аплаціць?

Адказвае Вольга Васільеўна ЗБІТНЕВА, намеснік начальніка ўпраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь:

– Не, работа, выкананая работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны час, звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу ў межах поўнага працоўнага дня, не будзе лічыцца звышурочнай.
Згодна з ч. 2 арт. 119 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ТК) работа, выкананая работнікамі з няпоўным працоўным часам звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу, не прызнаецца звышурочнай.
У выпадку выканання работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны дзень, работы звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу аплаце падлягае фактычна адпрацаваны час без прымянення норм арт. 69 ПК.

Адказы на іншыя пытанні чытайце ў № 3, 2024 часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона”.